Папа Рымскі Францішак апынуўся ў бальніцы
Папа Францішак трапіў у рымскую клініку Policlinico Agostino Gemelli, каб вылечвацца ад бранхіту, піша Bild.
Папа Рымскі Францішак. Фота: Gregorio Borgia, AP
Прадстаўнік Ватыкана паведаміў, што 88-гадовага папу Францішка накіравалі ў бальніцу пасля некалькіх дзён з захворваннем.
Перад тым папа Францішак некалькі тыдняў меў праблемы з дыханнем, гэта прымушала яго змяняць графік сустрэч.
У апошнія гады яго здароўе неаднаразова пагаршалася, асабліва ў халодную пару года.
Францішак займае пасаду кіраўніка Каталіцкай Царквы з 2013: ён стаў другім самым пажылым Папам у гісторыі пасля Льва XIII, які пражыў 93 гады.
Яго папярэднік Бэнэдыкт XVI (у свеце Ёзэф Ратцынгер) таксама дажыў да 95 гадоў, але сышоў у адстаўку за дзевяць гадоў да свайго скону ў снежні 2022 года.