БЕЛ Ł РУС

Памерла актрыса і вучоная Юлія Чурко

14.02.2025 / 18:7

Nashaniva.com

У Мінску памерла актрыса, пісьменніца і вучоная Юлія Чурко, паведамілі яе сябры ў сацсетках. Ёй было 88 год.

Юлія Чурко. Фота: kyky.org

Юлія Чурко нарадзілася ў 1936 годзе ў Ленінградзе (цяпер — Пецярбург). У 1960 годзе яна скончыла БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка», пазней — адвучылася ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

У 1954-1960 гадах працавала артысткай балета ў Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета. Была старшай навуковай супрацоўніцай Інстытуце мастацтвазнаўства, загадчыцай кафедры педагагічнага ўніверсітэта ў Мінску і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

У 1991 годзе Чурко стала Заслужанай дзяячкай мастацтваў Беларускай ССР.

Пісала кнігі па харэаграфіі і балету: «Беларускі балет», «Беларускі сцэнічны танец», «Беларускі народны танец»,» беларускі балет у асобах « і іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула