БЕЛ Ł РУС

Кнігі Дашкевіча і Навумчыка дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх»

14.02.2025 / 18:40

Nashaniva.com

Кнігі Змітра Дашкевіча і Сяргея Навумчыка ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», вынікае з абноўленага пераліку на сайце Мінінфарма.

«Чарвяк» Змітра Дашкевіча. Фота: hvali.by

Гаворка пра кнігу Змітра Дашкевіча «Чарвяк» і творы «Дзевяноста другі» і «Дзевяноста трэці» Сяргея Навумчыка.

Рашэнне аб уключэнні іх у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» прымаў суд Заводскага раёна Мінска.

Таксама ў абноўлены спіс трапілі тэлеграм-каналы «ВЯЧОРКА», «Лукабек», «Паца-Ваца», «Вестник Михеева: Беларусь и мир», «ZMAHAR», інстаграм-старонкі «vaganovtor», «zivebelarus2022», «minsk_new.s» і тыкток-старонкі «тгк: сливовая долина», «brest-region».

Зміцер Дашкевіч - актывіст, былы старшыня «Маладога фронту», асуджаны да 3 год і 9 месяцаў калоніі. Сяргей Навумчык — беларускі журналіст і палітык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула