БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Украіне будзе надзвычай складана выжыць без вайсковай падтрымкі ЗША

15.02.2025 / 8:22

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны заявіў, што Украіне будзе надзвычай складана выжыць без вайсковай падтрымкі ЗША — як зараз, так і пасля завяршэння вайны. Пра гэта Уладзімір Зяленскі сказаў у інтэрв’ю на NBC News у кулуарах Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі, піша «Украінская праўда».

Ілюстрацыйнае фота Pier Marco Tacca / Getty Images

Паводле слоў Зяленскага, далейшая вайсковая падтрымка з боку ЗША з’яўляецца крытычна важнай для абароны Украіны і яе будучыні. Ён падкрэсліў, што нават не хоча ўяўляць сцэнар, паводле якога Украіна застанецца без стратэгічнага партнёрства з Вашынгтонам.

«Напэўна, гэта будзе вельмі, вельмі, вельмі цяжка. І, канешне, у любых складаных сітуацыях у вас ёсць шанец. Але ў нас будзе мала шанцаў, вельмі мала шанцаў выжыць без падтрымкі Злучаных Штатаў. Я думаю, што гэта вельмі важна, крытычна важна», — сказаў ён.

Зяленскі таксама выказаў занепакоенасць, што ў выпадку спынення вайсковай дапамогі з боку ЗША Украіна застанецца ўразлівай да новай маштабнай атакі з боку Расіі ў будучыні.

Акрамя таго, ён папярэдзіў, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не імкнецца скончыць вайну, а хоча толькі часовага спынення агню, каб перагрупаваць свае войскі і зняць міжнародныя санкцыі.

Чытайце таксама:

«План, як спыніць Пуціна і скончыць вайну». Зяленскі сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША ў Мюнхене

Зяленскі: Я не планую сустракацца ні з якімі расіянамі, акрамя Пуціна

Ціханоўская пракаментавала намер Зяленскага гаварыць з Трампам пра Беларусь

Зяленскі збіраецца паразмаўляць з Трампам пра Беларусь

Каментары да артыкула