БЕЛ Ł РУС

Зяленскі хоча, каб раздзяляльная лінія ў Еўропе прайшла па ўсходняй мяжы Украіны і Беларусі

15.02.2025 / 14:4

Nashaniva.com

Такую заяву Уладзімір Зяленскі зрабіў у сваёй прамове на Мюнхенскай канферэнцыі.

Уладзімір Зяленскі падчас выступу ў Мюнхене 15 лютага. Скрыншот з відэа

«Ядром любых гарантый бяспекі для Украіны павінна быць сяброўства ў НАТА. Або, калі не ў НАТА, — дадаў Зяленскі, — тады ўмовы, якія дазволяць нам пабудаваць іншае НАТА, проста тут, ва Украіне. Таму што ў пэўны момант будзе мяжа між вайною і мірам. Дзе пройдзе гэтая мяжа і наколькі моцнай яна будзе? Залежыць ад нас. Мая прапанова: усходняя граніца Украіны, усходняя мяжа Беларусі, усходняя мяжа дзяржаў Балтыі і Фінляндыі. Гэта [была б] найбяспечнейшая лінія бяспекі для ўсіх нас у Еўропе, бо гэта [была б] лінія, прызнаная міжнародным правам», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Прамова Зяленскага шмат разоў перарывалася апладысментамі. Доўгія воплескі прагучалі і ў гэтым моманце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула