БЕЛ Ł РУС

Нью-Ёркскі заапарк прадае з аўкцыёну карціны, намаляваныя жывёламі

15.02.2025 / 21:54

Nashaniva.com

Заапарк у Нью-Ёрку прадставіў папярэдні агляд некаторых твораў мастацтва, якія будуць даступныя на запланаваным неўзабаве гала-аўкцыёне: карціны, створаныя жывёламі, уключаючы пінгвінаў, жырафаў, ляніўцаў, капібар і іншых, піша выданне Upi.

Парк прыгод з жывёламі і запаведнік (Animal Adventure Park and Preserve) у Харпурсвіле абвясціў, што мерапрыемства «Вялікія мары: вечар у горадзе» (Dream Big Gala: Night Out on the Town), запланаванае на 15 сакавіка, будзе ўключаць у сябе аўкцыён твораў мастацтва, створаных некалькімі відамі жывёл, якія жывуць у заапарку.

Даглядчыкі запарка выкарыстоўваюць розныя метады, каб заахвочваць жывёл да малявання як займальнага занятку.

«З нашымі пінгвінамі самы просты спосаб прымусіць іх маляваць — гэта ежа», — расказала WBNG-TV даглядчыца Мікайла Кануэй.

«Яны вельмі матываваныя ежай, але калі ў нейкі дзень ім не хочацца рэагаваць на ежу, то тады ганяюцца за лазернай указкай».

Зоопарк апублікаваў у сацыяльных сетках некалькі папярэдніх фота, на якіх пінгвіны, капібары, ляніўцы і жырафы малююць.

«Нашыя мастакі старанна працуюць, дадаючы апошнія штрыхі да сваіх шэдэўраў для аўкцыёну Animal Art Auction», — гаворыцца ў паведамленні.

Тыя, хто не зможа прысутнічаць на мерапрыемстве, змогуць рабіць стаўкі ў анлайн-фармаце, паведаміў заапарк.

Чытайце таксама:

Хлопец, якога заглынуў кіт, расказаў, як яму ўдалося выжыць

Кот прабраўся ў самалёт, напалохана там сядзеў і не даваў сябе злавіць. Рэйс затрымалі на двое сутак

У хаскі-парку пад Мінскам адбыўся пажар. Загінула некалькі жывёл

У ЗША нарадзілася дзіцяня рэдкага малайскага тапіра ВІДЭА

Каментары да артыкула