БЕЛ Ł РУС

Аднаго з музыкаў Nizkiz абвясцілі ў вышук

16.02.2025 / 12:11

Nashaniva.com

Прозвішча Леаніда Несцярука, аднаго з гітарыстаў гурта Nizkiz, з'явілася на стэндзе «Іх шукае міліцыя». Фота стэнда музыка, які знаходзіцца не ў Беларусі, апублікаваў у сацсетках, звярнула ўвагу «Медыязона».

Згодна з арыенціроўкай, Леанід абвінавачваецца па артыкуле аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК).

Трое музыкаў гурта — Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша і Зміцер Халяўкін былі затрыманыя ў студзені 2024 года, іх таксама абвінавачвалі па артыкуле аб грубым парушэнні парадку.

У красавіку мінулага года стала вядома, што ўсіх траіх прыгаварылі да 2,5 гадоў хатняй хіміі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула