Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай
16.02.2025 / 17:48
Хлопцу Паліны Зыль спатрэбілася медыцынская дапамога пасля арышту яго бацькі.
Паліна Зыль. Фота: Укантакце
Сілавікі арыштавалі мазырскую актывістку і блогерку Паліну Зыль. Як стала вядома «Нашай Ніве», дзяўчыне выставілі абвінавачванні ва ўдзеле ў пратэстах і датычнасці да «экстрэмісцкага фарміравання». Яна чакае суда ў СІЗА.
Разам з ёй быў арыштаваны яе хлопец Максім Шуканаў. Інфармацыі пра яго вызваленне не было, хутчэй за ўсё, ён таксама ў СІЗА.
Паліне 31 год. Яна родам з Ельска, вучылася ў Мазыры. У 2020-м дзяўчына падтрымала пратэсты, нават трапіла на суткі. Пасля Паліна адышла ў цень, але заставалася ў краіне.
Паліна Зыль. Фота: Укантакце
І Зыль, і Шуканаў трапілі ў вышук, але не хацелі выязджаць з Беларусі.
Некалькі гадоў яны паспяхова хаваліся, пазбягаючы кантактаў з беларускімі дзяржаўнымі органамі, аднак урэшце пары ўсё ж давялося звярнуцца да медыкаў.
Пасля таго, як быў арыштаваны бацька Максіма, работнік Мазырскага НПЗ Ігар Шуканаў, у хлопца ўзмацніліся праблемы са здароўем.
Чытайце таксама: Работніка Мазырскага НПЗ, якога жорстка затрымліваў мінскі ГУБАЗІК, судзяць па дзвюх крыміналках
Незразумела, ці Максіма і Паліну зафіксавалі камеры ў грамадскіх месцах, ці сілавікам трапіла інфармацыя пра іх зварот да медыкаў. У выніку пару затрымалі на вакзале ў Мінску.
Паліна Зыль. Фота: Укантакце
Чытайце таксама:
Настаўніцу беларускай мовы з Мінска з 20-гадовым стажам судзяць за абразу Лукашэнкі
За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі
Маладую выкладчыцу англійскай мовы судзяць за палітыку. Пагражае да 12 гадоў