БЕЛ Ł РУС

У Курскай вобласці УСУ разбілі калону расійскай элітнай брыгады пад сцягамі СССР

16.02.2025 / 20:0

Nashaniva.com

Расейцы паехалі на штурм на танках з чырвонымі сцягамі.

Скрыншот відэа брыгады «Магура»

Узброеныя сілы Украіны разграмілі калону расійскіх марпехаў, якія ішлі на штурм праз міннае поле ў Курскай вобласці Расіі.

Украінскія вайскоўцы атакавалі іх дронамі.

«Расейцы зноў пайшлі ў штурм на Куршчыне супраць 47 брыгады і сумежнікаў. Калонай з больш за дзесятак танкаў і каля роты ворагаў — на штурм кінулі «элітную» расійскую 155 брыгаду марпехаў са сцягамі «Перамогі». Але замест «Перамогі» атрымалася традыцыйнае «цемрашальства».

Не збянтэжыла ворагаў ні міннае поле, ні рой украінскіх дронаў 47 брыгады «Магура». Ад нашых «птушачак» рэзка стаміліся не толькі танкі», — паведаміла ўкраінская 47-я асобная механізаваная брыгада «Магура».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула