БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што дзяржава не збіраецца ўзводзіць штучныя бар'еры для прыватнага бізнэсу

17.02.2025 / 11:53

Nashaniva.com

Ён адзначыў, што сярод прадпрымальнікаў, як і ў любой іншай сферы, трапляюцца несумленныя дзялкі і адзінкавыя выпадкі кідаюць цень недаверу на ўсю бізнэс-супольнасць.

Фота: Pavel Bednyakov / AP

Лукашэнка заявіў, што дзяржава не збіраецца ўзводзіць штучныя бар'еры для прыватнага бізнэсу. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў, піша БелТА.

У ліку пытанняў, на якія цяпер трэба звярнуць асаблівую ўвагу, Лукашэнка назваў дэкрыміналізацыю эканамічных рызык. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сярод прадпрымальнікаў, як і ў любой іншай сферы, трапляюцца неасумленныя дзялкі і адзінкавыя выпадкі кідаюць цень недаверу на ўсю бізнэс-супольнасць.

 «Але я хачу падкрэсліць: ніякіх штучных бар'ераў з-за некалькіх жулікаў дзяржава ўзводзіць не будзе. Да ўсяго трэба падыходзіць, абапіраючыся на прагматычнасць і здаровы сэнс», — заявіў ён.

«Думаю, што і мы павінны зыходзіць выключна з інтарэсаў сваёй эканомікі. Улада ў роўнай ступені зацікаўлена, каб прыватны і дзяржаўны сектары, а таксама замежныя прадпрыемствы працавалі на агульнае дабро людзей і краіны, — падкрэсліў Лукашэнка. — Мы павінны паставіць у роўныя ўмовы прыватныя і дзяржаўныя формы ўласнасці прадпрыемстваў. У роўныя ўмовы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула