Лукашэнка прапанаваў стварыць спіс «сумленных» бізнэсменаў, якія атрымаюць індульгенцыю ад праверак
«Але не чохам. Чохам нават і не прапануйце нічога», — дадаў Лукашэнка.
Ілюстрацыйнае фота Contributor / Getty Images
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў прапанаваў сфарміраваць пералік добрапрыстойных бізнэсменаў, піша БелТА.
«З нагоды праверак гэтых і іншага. Давайце падумаем пра тое, каб спіс (скласці) прыстойных бізнэсменаў. Сумленных. Давайце зробім і апублікуем яго. З'явіліся яшчэ два чалавекі — дадамо. Але дамо каманду Камітэту дзяржкантролю і іншае, каб яны прыходзілі да вас, цікавіліся, і падаткавікі нават, адзін раз на тры гады. Але там павінна быць усё жалезабетонна. Бо сёння не парушалі, заўтра — парушылі, — сказаў ён. — Мы гатовыя з вашай падачы: вось спіс, я яго падпішу і перадам кантралюючым і іншым органам. Ніхто да вас не прыйдзе. Яшчэ дадаліся прыстойныя людзі, якія не парушаюць, да якіх прычапіцца няма да чаго, — мы іх туды дадамо».
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў пытанні кантролю прыватнага бізнэсу трэба разумець, што калі размова ідзе аб роўных умовах з дзяржаўнымі прадпрыемствамі, то і кантроль павінен быць аналагічны.
«Так мы кантралюем, ды яшчэ як. Ну так і вас будзем кантраляваць, калі вы гэтага заслугоўваеце. Так у любой дзяржаве. Але, падкрэсліваю, мы гатовыя не кантраляваць. Як дамовімся. Калі вы плаціце падаткі. Гэта — галоўнае. І не будзеце крыўдзіць людзей — звычайных рабочых, сялян, якія ў вас працуюць. Гэта галоўныя дзве ўмовы», — заявіў ён.
«Разам прыдумайце і занясіце мне прапанову. Вось мы і дазволім гэтае пытанне. Калі хтосьці не хоча сумленна працаваць, мы вас таксама не пакараем, пакуль не знойдзем за што. Не злоўлены — не злодзей. Не я прыдумаў. Таму падумайце разам, як гэта зрабіць. Але не чохам. Чохам нават і не прапануйце нічога», — дадаў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў, што дзяржава не збіраецца ўзводзіць штучныя бар'еры для прыватнага бізнэсу
Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries
«Wildberries павінен працаваць на дзяржаву». На нарадзе ў Лукашэнкі была самая багатая жанчына Расіі