БЕЛ Ł РУС

Ватыкан паведаміў пра складаную клінічную сітуацыю са здароўем Папы Францішка

17.02.2025 / 15:48

Nashaniva.com

Пантыфік тыдзень таму захварэў на бранхіт і ў мінулую пятніцу быў шпіталізаваны ў рымскую бальніцу Gemelli.

Фота: Gregorio Borgia / AP

Ватыкан удакладніў, што ў 88-гадовага пантыфіка полімікробная інфекцыя дыхальных шляхоў, якая запатрабавала змены яго лячэння для развязання «складанай клінічнай сітуацыі».

Папа Францішак застанецца ў бальніцы, пакуль гэта будзе неабходна, гаворыцца ў паведамленні Ватыкана.

Раней Ватыкан паведамляў, што «папа Францішак добра правёў ноч». «Клінічныя паказчыкі стабільныя, праводзяцца дыягнастычныя і тэрапеўтычныя мерапрыемствы, прадпісаныя медперсаналам», — гаварылася ў больш раннім паведамленні Ватыкана.

У маладосці пантыфіку ў ходзе аперацыі часткова выдалілі лёгкае пасля перанесенай хваробы, з-за чаго, як пісалі СМІ, ён больш успрымальны да рэспіраторных інфекцый, піша Бі-бі-сі.

Папу Францішку — 88 гадоў, пасаду кіраўніка Рыма-каталіцкага касцёла ён займае з сакавіка 2013 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула