БЕЛ Ł РУС

У Беларусі затрымалі армянскую блогерку

17.02.2025 / 16:9

Nashaniva.com

У Беларусі затрымалі армянскую блогерку Бэлу (Розу Бабаханян), паведаміў у сваім фэйсбуку блогер Аляксандр Лапшын са спасылкай на крыніцы ў пасольстве Беларусі ў Ерэване

«Сябры, як мне паведамілі неафіцыйныя крыніцы ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Арменіі, армянскую блогерку Бэлу арыштавалі ў Беларусі на 15 сутак і далей меру стрымання будзе вызначаць суд. У дадзены момант яна знаходзіцца ў турме. У яе два грамадзянствы, Арменіі і Беларусі», — напісаў ён.

Паводле яго, Розу Бабаханян абвінавачваюць яе па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: 

«Абвінавачванні, наколькі я зразумеў, ёй ужо прад'яўленыя, але афіцыйнай заявы ні МУС Беларусі, ні МЗС Беларусі яшчэ не зрабілі», — дадаў ён.

Нагадаем. што Аляксандр Лапшын правёў нейкі час у беларускай турме, яго затрымлівалі на запыт Баку.

@nashaniva Страшная сітуацыя з беларускімі палітвязнямі: адмаўляюць у лячэнні #политика #новости #беларусь ♬ Curious - Healing And Spirit Health & DJ Hoobidibbie

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула