Знойдзеныя пад Смалявічамі абломкі сапраўды аказаліся метэарытнымі
У снежні над Беларуссю зафіксавалі супербалід, абломкі якога ўпалі недзе пад Смалявічамі. У канцы студзеня пачаліся пошукі, і неўзабаве навукоўцы знайшлі фрагменты метэарыта «Смалявічы».
Фота: Клуб «Астранамінск»
Спецыяльна для пошуку і вывучэння нябеснага цела ў Беларусь прыехалі навукоўцы з расійскага Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Даследаванні ў расійскай лабараторыі пацвердзілі нябеснае паходжанне знаходкі.
Пасля аналізу знаходка вернецца ў Беларусь, бо ўсе абломкі метэарытаў падлягаюць уліку.
Раней апошні пацверджаны метэарыт у Беларусі знайшлі ў 1954 годзе.
Чытайце таксама:
Метэарыту, які ўпаў пад Мінскам, прыдумалі імя
Месяц таму ў Мінскай вобласці ўпаў метэарыт. Сяргей Бесараб падазрае, што яго могуць вывезці ў Расію
Валанцёры знайшлі некалькі аскепкаў метэарыта, што ўпаў на Каляды ў Беларусі
Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў