БЕЛ Ł РУС

Чыноўнікі знайшлі парушэнні ў крамах «Суседзі»

17.02.2025 / 19:57

Nashaniva.com

Сетку «Суседзі» праверыла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, піша «Белта».

Фота: «Суседзі», фэйсбук

Чыноўнікі праверылі больш за 250 крам у Мінску, Віцебску, Магілёве, Лідзе і іншых гарадах.

Па выніках маніторынгу, парушэнні знайшлі ў 86% з іх.

У крамах заўважылі прадукты са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці, памылкі ў асартыментных спісах і цэнніках, адсутнасць некаторых сродкаў вымярэння і інфармацыі для спажыўцоў.

«Суседзі» — адна з папулярных сеткавых крам прадуктаў у Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула