БЕЛ Ł РУС

У расійскай вобласці назвалі колькасць тых, хто загінуў на вайне ва Украіне. Яна нашмат большая, чым было вядома па падліку «Медыязоны»

17.02.2025 / 20:24

Nashaniva.com

Мяркуючы па лічбах з Астрахані, Расія страціла ўжо каля 150 тысяч вайскоўцаў забітымі.

Падчас работ па рэканструкцыі мемарыялу ў Астрахані

4 лютага губернатар Астраханскай вобласці Ігар Бабушкін правёў нараду па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў у гонар «Дня абаронцы айчыны».

На гэтай нарадзе мэр Астрахані Ігар Рэдзькін паведаміў, што мемарыял «Загінулым у лакальных канфліктах», які месціцца побач з галоўным корпусам Астраханскага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў у студзені пастаўлены на рэканструкцыю, будзе адкрыты 23 лютага, а на помніку з'явяцца сем пліт з імёнамі 1112 астраханцаў, якія загінулі на вайне з Украінай.

Пры гэтым выданне «Медыязона» сумесна з «Бі-бі-сі» раней паведамляла пра тое, што сярод дакладна пацверджаных загінулых на вайне ва Украіне 93 641 расійскіх вайскоўцаў 728 былі з Астраханскай вобласці. Гэта на 384 чалавекі менш за даныя, названыя ўладамі.

Звесткі з Астраханскай вобласці даюць падставы меркаваць, што агульныя страты забітымі па ўсёй Расіі дасягнулі 150 тысяч чалавек — лічба, якая прыкладна супадае з нядаўнімі ацэнкамі брытанскай і амерыканскай разведак.

Чытайце таксама:

Украінскія вайскоўцы вызвалілі сяло ў Данецкай вобласці

Вайсковы бюджэт Расіі перавысіў агульныя выдаткі на абарону ўсіх краін Еўропы

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Каментары да артыкула