БЕЛ Ł РУС

Палітзняволеная Вольга Маёрава можа цалкам страціць зрок

17.02.2025 / 21:33

Nashaniva.com

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вольга Зазулінская звярнулася да міжнародных партнёраў, праваабаронцаў, СМІ і неабыякавых беларусаў і беларусак, расказаўшы пра крытычны стан, у якім знаходзяцца некалькі жанчын, асуджаных рэжымам Лукашэнкі па палітычных артыкулах.

Вольга Маёрава

Паводле звестак Зазулінскай, асабліва цяжкая сітуацыя са здароўем за кратамі ў Вольгі Маёравай і Вікторыі Кульшы, Алены Гнаук.

58-гадовая Вольга Маёрава, асуджаная на 20 гадоў калоніі, рызыкуе цалкам страціць зрок. У яе катаракта, рубцы, пагроза поўнай слепаты. Яна звярталася па дапамогу, але медыцынская частка калоніі адмовіла ў лячэнні. Больш за тое, з-за статусу «тэрарысткі» ёй не перадаюць лекі і медыцынскія бандэролі ад родных.

43-гадовая Вікторыя Кульша ўжо тройчы асуджаная па артыкуле 411 («злоснае непадпарадкаванне»), што на практыцы азначае бясконцыя тэрміны. Яна перажыла дзве спробы суіцыду, тры галадоўкі, у яе цяжкія праблемы з ныркамі. У 2024 годзе яна трымала сухую галадоўку. На мінулым тыдні да яе выклікалі рэанімацыю, бо яна ўжо не можа стаць на ногі. Калі ныркі канчаткова адмовяць, без дыялізу яна не выжыве. 

67-гадовая Алена Гнаук, асуджаная на 4 з паловай гады зняволення, адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні, і за гэта яе сістэматычна знішчаюць. Са студзеня 2025 года — 20 сутак у ШІЗА і ўжо паўгода ў ПКТ. У яе цяжкія крывацёкі, звязаныя з праблемамі са страўнікам, а ў 2024 годзе яна тыдзень не магла нават устаць у медыцынскай частцы калоніі. 

Усе звесткі пра гэтых жанчын сталі вядомыя дзякуючы палітвязням, якія цяпер на волі. 

Чытайце таксама:

Шарэнда-Панасюк: Вольга Маёрава ў калоніі знаходзіцца ў лахманах

Марыя Калеснікава моцна схуднела, а ў Вольгі Маёравай праблемы з горлам

Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла пра зняволенне

Каментары да артыкула