БЕЛ Ł РУС

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся

18.02.2025 / 10:39

Nashaniva.com

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся, паведамляюць РІА «Навіны».

Фота: МЗС Расіі

Фота з Марка Рубіа і Сяргеем Лаўровым апублікавала МЗС Расіі.

Акрамя Лаўрова, сёння ў перамовах будзе ўдзельнічаць памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.

Як раней паведамлялася, у перамовах бяруць удзел дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, таксама павінны браць удзел дарадца па нацыянальнай бяспецы Майкл Уолтц і спецыяльны пасланнік Стыў Уіткаф. З расійскага боку ў сустрэчы бяруць удзел міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў і памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.

Пакуль не зразумела, ці будуць да размовы ў Саудаўскай Аравіі прыцягнутыя прадстаўнікі Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула