БЕЛ Ł РУС

Лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе прайшло ў Брэсцкай крэпасці

18.02.2025 / 12:41

Nashaniva.com

Чарговае першынство стартуе ў сярэдзіне сакавіка.

Фота: Беларуская федэрацыя футбола

Лёсаванне прайшло ў Брэсцкай крэпасці, яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі ў мемарыяле.

Чарговае першынство стартуе ў сярэдзіне сакавіка. Пройдзе яно па звыклай схеме, 16 камандаў згуляюць у два колы (30 тураў).

У першым туры 13-16 сакавіка згуляюць: 

Апошні тур запланаваны на 29 лістапада. У другой палове ліпеня запланаваны двухтыднёвы перапынак — чатыры беларускія каманды будуць гуляць у кваліфікацыі еўракубкаў.

22 лютага запланаваны матч за Суперкубак краіны паміж мінскім «Дынама» і «Нёманам». 2—5 і 8—9 сакавіка пройдуць матчы 1/4 Кубка Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула