БЕЛ Ł РУС

Сёння ноччу Асіповічы засталіся без вады

19.02.2025 / 8:42

Nashaniva.com

Старшыня Асіповіцкага райвыканкама Андрэй Дубінчык расказаў, што «надзвычайнае здарэнне на сетцы водазабеспячэння горада Асіповічы» адбылося ноччу каля 02:30.

На месца здарэння выехалі супрацоўнікі МНС, а таксама работнікі асіповіцкага і бабруйскага водаканалаў.

«Для лакалізацыі аварыі было адключана водазабеспячэнне з паўночнага і паўднёвага водазабораў горада. На дадзены момант паўночны водазабор падключаецца да водазабеспячэння. Падключэнне паўднёвага водазабора чакаецца да 9-й гадзіны», — запісаў ранкам відэазварот Дубінчык. 

Паводле слоў галоўнага інжынера філіяла «Бабруйскводаканал» Станіслава Паўлоўскага, ліквідаваць аварыю няпроста, бо зямля прамерзла і цяжка знайсці месца, дзе дакладна адбыўся прарыў.

Па горадзе ездзяць цыстэрны з пітною вадою.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула