БЕЛ Ł РУС

Шпакоўскі даў зразумець, што знакавых палітвязняў могуць вызваліць пры ўмове выезду за мяжу

19.02.2025 / 14:37

Nashaniva.com

Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі адрэагаваў на рэзанансны артыкул The New York Times. У ім гаварылася, што ЗША рыхтуюць здзелку з Лукашэнкам: вызваленне палітвязняў у абмен на санкцыі на калій і банкі. 

Аляксандр Шпакоўскі

Вызваленне Аляксандрам Лукашэнкам грамадзяніна ЗША і двух беларускіх палітвязняў можа стаць першым крокам да маштабнай угоды паміж Вашынгтонам і Мінскам. Пра гэта, сенсанцыйна паведаміла The New York Times, распавёў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў Еўропе Крыс Сміт на сустрэчы дыпламатаў у Вільні.

ЗША такім чынам нібыта нацэленыя на забеспячэнне дыстанцыявання Беларусі ад Расіі.

Шпакоўскі звяртае ўвагу, што беларускі бок на афіцыйным узроўні захоўвае маўчанне, амерыканцы таксама не каментуюць апублікаваную інфармацыю.

@nashanivanews Вядомых беларускіх палітзняволеных могуць выпусціць #политика #новости #беларусь ♬ original sound - Нашы Навіны

Шпакоўскі мяркуе, што зліў інфармацыі пра перамовы амерыканцаў з Лукашэнкам выданню маглі зрабіць еўрапейскія дыпламаты, «пераследуючы ўласныя мэты».

«Калі спасылацца на артыкул The New York Times, то атрымліваецца, што ў Вільні амерыканскі эмісар Сміт правёў закрытую сустрэчу з нейкімі «заходнімі» дыпламатамі, якія і выступілі ў якасці крыніц газеты».

Шпакоўскі разважае, што хаця «Беларусь не гандлюе саюзнікамі», але «цяпер ідзе глабальны перамоўны працэс».

«Задача кіраўніка дзяржавы, дыпламатаў, спецслужбаў на знешнім контуры заключаецца ва ўсебаковай абароне і забеспячэнні нацыянальных інтарэсаў. Гэта аксіёма», — піша прапагандыст.

Афіцыйны Мінск, паводле яго слоў, з першага дня вайны ва Украіне заяўляў, што мае намер «у тым ці іншым фармаце ўдзельнічаць у камунікацыі ў пытаннях мірнага ўрэгулявання, каб купіраваць пагрозы бяспекі нашай краіны, якія зыходзяць ад развязанай супраць Беларусі эканамічнай агрэсіі з прычыны нібыта «саўдзелу» ў вайне», — заяўляе Шпакоўскі. 

Ён апелюе да Пуціна, які заявіў, «каментуючы гатоўнасць Масквы да перамоваў з Захадам, што «палітыка — мастацтва кампрамісу».

Шпакоўскі піша, што пасля перамогі амерыканскіх правых Беларусь і Расія больш змогуць заяўляць, што яны — «бастыён веры, каштоўнасцяў і традыцыяналізму».

«Наступаць будуць маладыя, жорсткія, эфектыўныя хлопцы. Такія як Джэй Дзі Вэнс. З лозунгамі «вызвалення ад бальшавізму». 

Шпакоўскі дадае, што рэжыму нічога не пагражае, калі грамадства будзе згуртавана — зразумела, вакол Лукашэнкі.

 «І ў такой сітуацыі па вялікім рахунку якая розніца, дзе (у турме ці за мяжой) будзе знаходзіцца той ці іншы персанаж беларускай смуты 2020 года? Таму сітуацыя ў развіцці», — піша ён пра магчымы лёс знакавых палітвязняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула