БЕЛ Ł РУС

Еўрапейскія спецслужбы баяцца вываду амерыканскіх войскаў з краін ЕС

19.02.2025 / 15:25

Nashaniva.com

У Еўропе расце трывога з-за перамоў паміж ЗША і Расіяй. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пакуль не абвяшчаў пра вывад амерыканскіх войскаў з Еўропы, аднак, паводле Bild, спецслужбы еўрапейскіх краін разглядаюць такі сцэнарый.

«Гаворка ідзе пра патрабаванні Пуціна 2021 года — вывад войскаў ЗША з усіх краін НАТА, якія далучыліся пасля 1990 года», — заявіў у размове з Bild прадстаўнік службы бяспекі адной з усходнееўрапейскіх краін.

Такі крок можа прывесці да рэзкага пагаршэння сітуацыі ў Усходняй Еўропе. Эксперты папярэджваюць, што ў выпадку вываду амерыканскіх вайскоўцаў расійская армія можа паспрабаваць пашырыць свой уплыў на краіны Балтыі, а таксама справакаваць маштабны канфлікт з Польшчай.

Паводле суразмоўцаў Bild, у краінах, што мяжуюць з Расіяй, прысутнасць амерыканскіх вайскоўцаў лічаць галоўнай гарантыяй іх незалежнасці.

Трывожныя сігналы паступаюць і з Італіі. Улады краіны рыхтуюцца да магчымасці вываду войскаў ЗША з Косава, што можа павялічыць напружанасць на Балканах, асабліва з Сербіяй. Нямецкія дыпламаты ў размове з Bild дапускаюць такі сцэнар, называючы яго «цалкам рэалістычным».

Паводле Financial Times, Уладзімір Пуцін дамагаецца скарачэння прысутнасці НАТА ў краінах былога СССР, а еўрапейскія чыноўнікі баяцца, што Трамп можа пагадзіцца на такія ўмовы і нават перавыканаць іх.

Адзіныя базы, якія пакуль застаюцца па-за абмеркаваннем, — гэта аб’екты ЗША ў Германіі (база Рамштайн) і Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула