Цюбінгавую трасу ў Гродне закрылі пасля некалькіх дзён працы
Цюбінгавая траса ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» у Гродне пачала працу 15 лютага, аднак 19 лютага парк паведаміў, што з 20-га траса спыняе працу. Прычыны такога рашэння не тлумачацца.
Фота ілюстрацыйнае
Раней Следчы камітэт паведамляў пра траўмаванне 10-гадовай дзяўчынкі, якая каталася на трасе 16 лютага. У дзяўчынку ўрэзаліся два цюбінгі, яна атрымала множныя пераломы нагі.
У той жа дзень траўму атрымаў яшчэ адзін хлопчык. Ён катаўся на цюбінгу на неабсталяванай горцы ў спальным раёне Гродна.
Чытайце таксама:
Яшчэ адно дзіця атрымала траўмы ў Гродне, катаючыся на цюбінгу
У Гродне 10-гадовая дзяўчынка зламала нагу, катаючыся на цюбінгу
У Лагойску 8-гадовы хлопчык атрымаў цяжкія траўмы галавы пры катанні на цюбінгу
У Гродне шасцігадовая дзяўчынка атрымала сур'ёзныя траўмы, катаючыся на цюбінгу