БЕЛ Ł РУС

Беларускія гараджане не хацелі б павелічэння русіфікацыі — незалежнае даследаванне

19.02.2025 / 22:25

Nashaniva.com

Беларускія сацыёлагі Філіп Біканаў і Канстанцін Несцяровіч зрабілі незалежнае даследаванне пра самаідэнтыфікацыю беларусаў «Беларуская ідэнтычнасць у 2024 годзе». Яго вынікі расказвае Reform.

Дадзеныя для даследавання збіраліся з дапамогай анлайн апытання сярод гарадскога насельніцтва Беларусі ва ўзросце 18— 64 гадоў.

У залежнасці ад стаўлення людзей да нацыянальнай свядомасці сацыёлагі выдзелілі пяць груп беларусаў: «свядомыя» (11%), «савецкія» (24%), «тыя, хто фармуецца» (25%), «абыякавыя» (32%) і «русіфікаваныя» (7%).

Толькі чатыры працэнты апытаных назвалі ўжыванне беларускай мовы ў сваім жыцці маркерам беларускай ідэнтычнасці. Пры гэтым 63% жыхароў Беларусі лічаць беларускую мовай роднай, але пастаянна карыстаюцца — толькі 11%.

Беларусаў не аб'ядноўвае і рэлігія, зазначаюць сацыёлагі. Тое, што аб’ядноўвае ўсіх беларусаў з розных сегментаў — гэта «Песняры», Купала і Колас, дранікі, «Камунарка», БелАЗ.

Скрыншот прэзентацыі даследавання. Фота: Reform

У спажыванні культурных прадуктаў расійскі ўплыў не стаў дамінуючым, у кіно і музыцы апытаныя часцей адзначалі заходні і беларускі кантэнт.

Далейшай русіфікацыі беларусы не хацелі б. Каля 45% лічаць, што зараз суаднясенне беларускай і рускай мовы з розных сферах жыцця — збалансавана. Ад 20 да 30% апытаных лічаць, што беларускай мовы павінна быць больш.

Скрыншот прэзентацыі даследавання. Фота: Reform

Скрыншот прэзентацыі даследавання. Фота: Reform

Чытайце таксама:

Кожны трэці мінчук гатовы з'ехаць з Беларусі праз палітыку — апытанне ад уладаў

Каментары да артыкула