БЕЛ Ł РУС

Амаль паўмільёна рублёў забраў кур’ер тэлефонных махляроў, пагражаючы ахвяры вобшукам

20.02.2025 / 9:56

Nashaniva.com

Мінчанцы напісаў у месенджары чалавек з данымі, падобнымі да яе кіраўніка, і пераканаў «дапамагчы праваахоўнікам», паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.

Жанчына паверыла, што на яе імя праводзяцца незаконныя фінансавыя аперацыі, і, каб пазбегнуць адказнасці і вобшукаў, сабрала ўсе наяўныя грошы — свае і сваякоў. У выніку яна перадала кур’еру 150 тысяч даляраў.

Аператыўнікі па гарачых слядах затрымалі зламысніка.

Высветлілася, што 23-гадовы жыхар Мінска знайшоў незаконную падпрацоўку ў інтэрнэце і ўжо паспеў наведаць яшчэ адзін адрас, дзе забраў у другой мінчанкі звыш 10 тысяч даляраў.

Заведзена крымінальная справа па факце махлярства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула