БЕЛ Ł РУС

Мінабароны: Беларусь гатова да ўзаемных вайсковых інспекцый з Польшчай на глыбіню 80 км

20.02.2025 / 11:23

Nashaniva.com

Пра гэта журналістам заявіў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва-памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка, піша БелТА.

Фота: Ваяр

«Мы па сетцы сувязі АБСЕ апавясцілі нашых суседзяў аб тым, што гатовыя да правядзення мерапрыемстваў у рамках рэгіянальных мер даверу і бяспекі па Венскім дакуменце 2011 года. Гэта азначае, што мы гатовыя да працэсаў перамоваў, гатовыя да працэсаў наведвання вайсковых частак — гэта значыць інфармацыйны абмен — і да правядзення ўзаемных інспекцый. Як на тэрыторыі Беларусі, так і на тэрыторыі Польшчы на глыбіню 80 км», — сказаў Валерый Равенка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула