БЕЛ Ł РУС

Асуджанаму на 11 гадоў ксяндзу Акалатовічу забаранялі ў СІЗА КДБ мець крыж

20.02.2025 / 15:59

Nashaniva.com

Калі Генрык Акалатовіч сядзеў у СІЗА, там яму забаранялі мець невялікі драўляны крыж.

Скрыншот відэа СТБ

А ў СІЗА-1 у Калядзічах, куды ксяндза перавялі на час абскарджання прысуду, такой забароны няма, піша katolik.life.

Таксама вернікам распавялі, што ў святара кепскае самаадчуванне — нагадаем, ён знаходзіцца ў зняволенні пасля перанесенага інфаркту і аперацыі па выдаленні страўніка з прычыны анкалогіі.

Тым не менш ксёндз Генрых не губляе бадзёрасці духу і кажа, што ў яго лёгка на душы, бо нічога супрацьзаконнага ён не здзяйсняў, а сваё зняволенне ўспрымае як пераслед за веру, за Бога і Каталіцкую царкву.

Чытайце таксама:

Ксяндза Генрыка Акалатовіча прысудзілі да 11 гадоў калоніі

«Ён не зломлены». Як успрыняў прысуд 64-гадовы святар з Валожына, асуджаны на 11 гадоў

Каментары да артыкула