БЕЛ Ł РУС

Пазняк: У 1990-я не было зроблена ні адной, ні найменшай памылкі

21.02.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Лідар руху «Вольная Беларусь» і кандыдат у прэзідэнты — 1994 даў ацэнку сваёй палітычнай дзейнасці.

У час інтэрв'ю Радыё Свабода ў лідара руху «Вольная Беларусь» Зянона Пазняка адзін са слухачоў пацікавіўся, якія свае палітычныя памылкі ён можа назваць ці прызнаць.

«Што датычыць дзеянняў, якія звязаныя з вынікамі ў палітыцы, асабліва ў 1990-я гады, не было зроблена ні адной, ні найменшай памылкі. Гэта быў, як кажуць, шлях па вастрыні ляза. Калі б мы зрабілі нейкую адну памылку, мы б не мелі ні незалежнасці, ні бел-чырвона-белага сцяга, ні беларускай мовы, ні заканадаўства па Чарнобылю. А гэта атрымалася», —

адказаў Пазняк і дадаў:

«Я ўдзячны Богу, што ўдалося тое, чаго фактычна ў гісторыі няма. Бо не было ў гісторыі такога выпадку, каб 27 чалавек перамаглі 345 камуністаў і іхнымі галасамі ліквідавалі Камуністычную партыю. У гэтай сітуацыі дамагліся незалежнасці. Не было ў гісторыі такіх. Нам гэта ўдалося. Я лічу, гэта дзякаваць Богу толькі».

Пазняк заўважыў, што такога тыпу пытанні пра памылкі ён чуе ўвесь час. «Яны зыходзяць ад гэбэ, я гэта ведаю цудоўна», — сцвярджае палітык.

«Ніякіх памылак у важных гістарычных палітычных аспектах, якія прывялі да важных зменаў у нашай дзяржаве, у нашай палітыцы, зроблена не было. І гэта галоўнае», —

выказаў цвёрдую ўпэўненасць Пазняк і дадаў:

«А ў жыцці, спатыкаючыся з рознымі палітыкамі, ну робіш памылкі, канечне. На іх трэба вучыцца».

Чытайце таксама:

Пазняк пра 1990-я: «Ніхто не зрабіў большай шкоды для нацыянальных інтарэсаў Беларусі, чым гэта істота». Пра каго ён?

Пазняк вітае магчымую здзелку «вызваленне палітвязняў» у абмен на санкцыі

Пазняк заклікае Захад дзеля вызвалення палітвязняў пачаць перамовы з «гэтым варварскім рэжымам»

Каментары да артыкула