БЕЛ Ł РУС

Беларусы заснавалі стартап, які трапіў у буйны амерыканскі акселератар

20.02.2025 / 20:29

Nashaniva.com

Таісія Муха і Барыс Малайчык — маладыя прадпрымальнікі з Беларусі. Са сваім стартапам Plain яны яшчэ паспяваюць у сусветны «Forbes 30 Under 30», піша тэлеграм-канал Dzik Pic.

Барыс Малайчык і Таісія Муха. Фота: Dzik Pic

Plain — гэта AI Design Agent ад беларусаў, які практычна адразу пасля стварэння трапіў у буйны амерыканскі акселератар TechStars'24.

Праграма праз штучны інтэлект спрашчае працу дызайнерам, якія працуюць у мэблевых бізнесах. Plain усталёўваецца на сайт кампаніі і дапамагае канчатковым карыстальнікам з дызайн-рашэннямі: адказвае на пытанні, прапануе рэлевантныя тавары, генерыруе дызайн-канцэпты і г.д. Замеры прыйдзецца зрабіць самастойна.

Заснавалі праект маладыя беларусы Таісія Муха і Барыс Малайчык. 

Таісія скончыла БНТУ і працавала ў сферы інтэр’ернага дызайну, у тым ліку ў вядомым ZROBIM architects, заснавала ўласную фірму. 

Нейкі час дзяўчына працавала нават у лічбавым агенцтве — пайшла туды, каб «зразумець, як робяцца стартапы».

Кафаўндэр Plain Барыс Lead Software Architect з профільнай адукацыяй і прыхільнасцю да Data. Вучыўся хлопец у Брэсцкім тэхналагічным універсітэце і Варшаўскай палітэхніцы.

Знаёмы Таісія з Барысам былі яшчэ з Беларусі, але першы агульны праект — Plain — запусцілі ў 2023 годзе ў Берліне. Пазней ім давялося пераехаць у Варшаву: там умовы для развіцця стартапа былі лепш.

Па іх словах, адбор на акселератар TechStars адкрыў для іх шмат новых магчымасцяў і знаёмстваў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула