Фінскі дэпутат: Трамп даў Еўропе тры тыдні на згоду з капітуляцыяй Украіны. Інакш пагражае вывадам войскаў
ЗША пагражае вывесці войскі з Еўропы, калі хаўруснікі не прымуць умовы дамовы з Расіяй аб капітуляцыі Украіны, сцвярджае фінскі дэпутат Еўрапарламента Міка Аалтола са спасылкай на ўласныя крыніцы ў палітычных колах.
Міка Аатола. Фота: terve.fi
«Трамп аддае прыярытэт праблемам бяспекі Расіі зараз і ў будучыні. Хай яны самі разбіраюцца са сваім беспарадкам. У нас ёсць тры тыдні, каб вырасці», — дадаў ён.
Міка Аалтола — былы кандыдат у прэзідэнты Фінляндыі і эксперт па міжнародных адносінах, вядомы сваімі каментарыямі аб глабальнай палітыцы і еўрапейскай бяспецы.
«Вельмі важна даць Злучаным Штатам скаардынаваны адказ з Еўропы, які не будзе падпарадкоўвацца патрабаванням і адначасова будзе мець сэнс», — таксама напісаў ён.