БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загадаў ураду разабрацца, як прайшла зімоўка быдла

21.02.2025 / 10:32

Nashaniva.com

Гэты год і пяцігодка не проста пра якасць, а пра жалезную выканаўчую дысцыпліну. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас выязнога семінара па сельскагаспадарчай тэматыцы, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Гэты год асабліва, ды і пяцігодка, — гэта не проста якасць (гэта наш канчатковы вынік), гэта жалезная выканаўчая дысцыпліна. Калі не будзе дысцыпліны, усё пустое», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што цяпер ідзе зімоўка быдла. Каб не ўпусціць праблемы і пытанні, звязаныя з гэтым перыядам, было прынята рашэнне правесці выязны семінар для памочнікаў і ўпаўнаважаных у рэгіёнах.

«Мы правядзём не толькі арганізацыйна-кантрольнае мерапрыемства, але і паслухаем нашых вучоных, у іх самыя апошнія даныя. Гэта людзі прасунутыя. Яны раскажуць памочнікам і ўпаўнаважаным, а з заўтрашняга дня вы павінны на месцах — у абласцях, раёнах — паглядзець, як усё гэта арганізавана. Глядзіце, запамінайце. І на месцах спытайце з губернатараў, мясцовых кіраўнікоў па поўнай праграме. Абагульніце ўсё ва ўрадзе і паведаміце мне, як прайшла зімоўка быдла. Каму — ордэны, медалі, а каму — супрацьлеглае», — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула