БЕЛ Ł РУС

У камандзе Трампа выступаюць за ад'езд Зяленскага ў Францыю — New York Post

21.02.2025 / 11:38

Nashaniva.com

Спіс сяброў Зяленскага ў Белым доме Трампа скарачаецца па меры эскалацыі напружанасці падчас мірных перамоваў.

Фота: Efrem Lukatsky / AP

«У лепшым выпадку ён неадкладна з'едзе ў Францыю», паведамляе New York Post са спасылкай на ўласныя крыніцы.

У прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага мала прыхільнікаў у найбліжэйшым атачэнні прэзідэнта Трампа, паколькі стасункі паміж імі пагражаюць падарваць пазіцыі Кіева на мірных перамовах з Расіяй.

Напружаныя адносіны паміж двума лідарамі на гэтым тыдні перайшлі ў адкрытую варожасць пасля таго, як прэзідэнт Украіны адхіліў першапачатковую прапанову ЗША аб перадачы амерыканцам больш за 50% рэдказямельных элементаў.

Трамп у адказ назваў Зяленскага «дыктатарам», памылкова заявіўшы, што рэйтынг адабрэння ўкраінца складае 4%, і нават выказаўшы здагадку, што ён справакаваў уварванне Расіі ў лютым 2022 года. Зяленскі, у сваю чаргу, абвінаваціў Трампа ў тым, што ён жыве ў «дэзынфармацыйнай прасторы».

Хоць пагаршэнне адносін паміж Вашынгтонам і Кіевам здаецца раптоўным, адна з крыніц, знаёмая з ходам перамоваў у Белым доме, сказала New York Post у чацвер: «Для мяне ў гэтым няма нічога новага.

«Некалькі месяцаў таму я пачуў, што прыйшоў час для выбараў і новага кіраўніцтва», — дадаў гэты чалавек, які сказаў, што грамадскі рэзананс наспяваў даўно і што настроі супраць Зяленскага шырока распаўсюджаныя ў адным з крылаў Белага дома.

Другая крыніца, блізкая да Трампа, пагадзілася з гэтай ацэнкай і выказала здагадку, што «найлепшым варыянтам для [Зяленскага] і ўсяго свету будзе ягоны неадкладны ад'езд у Францыю».

Чытайце таксама:

Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Трамп «вельмі засмучаны праз Зяленскага»

Макрон: Зяленскі быў дэмакратычна абраны, у адрозненне ад Пуціна, які забівае сваіх апанентаў і маніпулюе выбарамі

ЗША прапанавалі Кіеву абноўлены праект пагаднення па карысных выкапнях

Фінскі дэпутат: Трамп даў Еўропе тры тыдні на згоду з капітуляцыяй Украіны. Інакш пагражае вывадам войскаў

Каментары да артыкула