БЕЛ Ł РУС

Дыпламаты прыйшлі да будынка суда, каб падтрымаць Ільяша

21.02.2025 / 15:23

Nashaniva.com

Суд над журналістам пачаўся сёння, яму пагражае да шасці гадоў турмы.

Фота: Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

«Свабода слова павінна быць гарантаваная. Журналістыка — гэта не злачынства. Цяпер у Беларусі за кратамі 39 супрацоўнікаў медыя. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя неадкладна і безумоўна», — напісала прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Вядома, што да акцыі далучыліся прадстаўнікі дыпламатычных місій Аўстрыі, Чэхіі, ЕС, Фінляндыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Швецыі, Славакіі, Вялікабрытаніі.

Нагадаем, Ігара Ільяша абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4 КК). Яго справу пачынаюць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацар.

Чытайце таксама:

У Мінску судзяць журналіста Ігара Ільяша — мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай

Каментары да артыкула