БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Белавежскай пушчы пабачылі амерыканскага госця

21.02.2025 / 22:11

Nashaniva.com

Самца шэрага юнка (Junco hyemalis) рэгулярна заўважаюць падчас частавання на кармушцы ў польскай вёсцы Грудкі за 2300 м ад мяжы з Беларуссю. Назіралі яго і ў чарадзе сініц, піша «Дзікая прырода побач».

Фота: Laura Wolf, CC BY 2.0, Flickr.

Шэры юнка гняздуецца ў Паўночнай Амерыцы. А ў Польшчы гэта ўсяго толькі другая рэгістрацыя віду пасля 1963 года.

Гаспадыня кармушкі сцвярджае, што назірае птушку ўжо некалькі месяцаў запар. Увечары птушка кудысьці злятае на начоўку. Ёсць шанец, што птушка заляціць і ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Пад Карэлічамі відавочцы выратавалі ястраба-перапёлачніка

На крайнім захадзе Беларусі пабачылі рэдкую птушку

У Барысаве на акно шматпавярховіка прыляцеў паўлін ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула