БЕЛ Ł РУС

Адведзіны Севярынца

4.09.2006 / 14:16

Nashaniva.com

Дэлегацыя Маладога Фронту на чале зь лідарам арганізацыі Зьміцерам Дашкевічам наведала ўчора ў Малым Сітне палітвязьня Паўла Севярынца. У вёсцы на самай мяжы з Расеяй Павал адбывае «хімію» за арганізацыю вулічных беспарадкаў у Менску пасьля рэферэндуму 2004 года.

Дэлегацыя Маладога Фронту на чале зь лідэрам арганізацыі Зьмітром Дашкевічам наведала ўчора ў Малым Сітне палітвязьня Паўла Севярынца. У вёсцы на самай мяжы з Расеяй Павал адбывае «хімію» за арганізацыю вулічных беспарадкаў у Менску пасьля рэферэндуму 2004 году.

Ката Партызана Паўлу прывезьлі ў падарунак пратэстанты.

Тэлевізар паказвае толькі тры каналы, затое адзін зь іх - расейскі ОРТ, без ОНТ-шных «урэзак».

Павал паказвае складзеныя ў скрыні лісты, якія дзясяткамі прыходзяць да яго штодзень з усіх куткоў сьвету. Гэта адзіны магчымы сродак сувязі са зьнешнім сьветам, бо ў Малым сітне няма ні мабільнай сувязі, ні інтэрнэту.

Каналізацыі ў доме, дзе пражываюць хімікі, няма. Ваду бяруць з калодзежа, таму ўмывацца можна толькі вось так.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула