БЕЛ Ł РУС

Стан Папы Францішка застаецца крытычным, яму зрабілі пераліванне крыві

22.02.2025 / 23:0

Nashaniva.com

Стан 88-гадовага Папы Рымскага Францішка, у якога выявілі пнеўманію, застаецца крытычным. Ён дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі, паведамляе Vatican News.

Фота: Andrew Medichini / AP

Адзначаецца, што сёння раніцай Францішак перажыў астмападобны дыхальны крыз працяглай інтэнсіўнасці, і гэта патрабавала ўвядзення кіслароду ў ягоны арганізм «у вялікай колькасці». Яму таксама зрабілі пераліванне крыві, таму што аналізы выявілі тромбацытапенію, звязаную з анеміяй.

«Святы Айцец застаецца бадзёрым і ўвесь дзень правёў у крэсле, хоць адчувае сябе больш нязручна, чым учора. У цяперашні час прагноз застаецца асцярожным», — перадае Vatican News.

Папу Рымскага Францішка шпіталізавалі для лячэння бранхіту 14 лютага. Яшчэ за два дні да гэтага, падчас чарговай аўдыенцыі, з-за дрэннага самаадчування Папа не змог дачытаць сваю прамову і папрасіў пра гэта іншага святара.

У прэс-службе пантыфіка пасля расказалі, што полімікробная інфекцыя ўзнікла на фоне бронхаэктазаў і астматычнага бранхіту і патрабуе выкарыстання корцікастэроідаў і антыбіётыкаў. Гэта ўскладняе тэрапеўтычнае лячэнне, падкрэслілі прадстаўнікі папы Францішка.

Пасля ў Францішка дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію, якая патрабуе дадатковага лячэння. У ягонай прэс-службе дадаюць, што, нягледзячы на захворванне, папа Францішак «застаецца ў добрым настроі».

На гэтым фоне адзін з кардыналаў нават заявіў, што Францішак можа адрачыся ад папскага пасаду па стане здароўя, але дзяржсакратар Ватыкана назваў гэта «непатрэбнымі спекуляцыямі».

Чытайце таксама:

Дзяржсакратар Ватыкана: Чуткі пра адстаўку Папы — непатрэбныя спекуляцыі

Папа Францішак можа адрачыся пасаду

Стан Папы Францішка крыху палепшаў

Стан папы Францішка пагоршаў, у яго двухбаковая пнеўманія

Ватыкан паведаміў пра складаную клінічную сітуацыю са здароўем Папы Францішка

Папа Рымскі Францішак апынуўся ў бальніцы

Каментары да артыкула