БЕЛ Ł РУС

Прапагандыстаў абурыла слова «беларусы» на майках Mark Formelle

23.02.2025 / 20:3

Nashaniva.com

За «мову змагароў» прыгразілі Крымінальным кодэксам.

Майка «Беларусы гавораць». Фота: інстаграм Mark Formelle

Беларускі брэнд Mark Formelle трапіў у цэнтр скандалу пасля таго, як паказаў дызайн футболак з папулярным цяпер у сацсетках хэштэгам #беларусыговорят. Кампанія звярнулася да сваіх падпісчыкаў у сацсетках з пытаннем «Выпускаем?», атрымаўшы вялікую падтрымку і звыш 40 тысяч лайкаў.

@nashaniva Прапагандыстаў абурыла слова «беларусы» на майках Mark Formelle #беларусыговорят #беларусь #нашаніва #мова #белорусы ♬ ■ News News-Drone-IT-AI(963995) - ImoKenpi-Dou

Але адарваным ад беларускага грамадства прарасійскім актывістам і дзяржаўнай прапагандзе муляла вока тое, як напісаны хэштэг — выбух эмоцый выклікала тое, што па-руску слова «беларусы» напісанае праз «а».

Першы ў атаку кінуўся прапагандыст Рыгор Азаронак. Ён не толькі абвінаваціў кампанію ў «непісьменнасці» і прапанаваў падарыць ёй слоўнік, але і пабачыў у надпісе «схаваную фігу ў кішэні» — намёк на нелаяльнасць да рэжыму.

«Ці то я дурань, ці то лыжы не едуць. Відавочна, што Mark Formelle набіраў дызайнераў паводле прынцыпу непісьменнасці», — напісаў Азаронак.

Больш стрымана адрэагаваў іншы дзяржаўны ідэолаг, Вадзім Гігін, які проста папрасіў запомніць, што ў рускай мове правільна толькі «белОрус» і «белОрусский». Але Азаронак працягнуў сваю лінію, заявіўшы, што «так пішуць змагары і экстрэмісты» і што ў гэтым «няма нічога выпадковага».

Падключылася і прапагандыстка Людміла Гладкая, якая прапанавала ў якасці «падарунка» не слоўнік, а Крымінальны кодэкс.

Сам Mark Formelle пакуль не адрэагаваў на шквал неадэкватных абвінавачанняў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула