БЕЛ Ł РУС

Галоўчанка наведаў заапарк ва Угандзе ФОТА

23.02.2025 / 21:10

Nashaniva.com

Карміў жырафаў і праяўляў цікаўнасць да змей і кракадзілаў. 

Раман Галоўчанка корміць жырафа. Фота: softpower.ug

20—23 лютага прэм’ер-міністр Беларусі здзейсніў візіты ва Уганду і Катар. У афрыканскай краіне Раман Галоўчанка меў нязвыклы для беларускіх чыноўнікаў адпачынак, заўважыла выданне «Салідарнасць».

Ва Угандзе Галоўчанку прыняў 80-гадовы прэзідэнт Ёверы Кагута Мусевені, які кіруе гэтай беднай афрыканскай краінай аж з 1986 года.

Беларускі прэм’ер развеяўся ў Адукацыйным цэнтры захавання дзікай прыроды Уганды (UWEC), які таксама вядомы як заапарк Энтэбэ.

Раман Галоўчанка з насарогам. Фота: softpower.ug

Раман Галоўчанка корміць жырафа. Фота: softpower.ug

Раман Галоўчанка ў сафары-аўтобусе. Фота: softpower.ug

Паводле мясцовых СМІ, Галоўчанка паглядзеў на сланоў, тыграў, львоў, насарогаў, шымпанзэ і жырафаў. Таксама паведамляецца, што падчас паездкі прэм’ер-міністр Беларусі «праявіў цікавасць да рэптылій, у тым ліку змей і кракадзілаў, якіх не было ў яго першапачатковым маршруце».

Пасля Уганды Галоўчанка адправіўся ў Катар, дзе сустрэўся з членамі кіруючай сям’і Катара і прадстаўнікамі мясцовага бізнесу.

Раман Галоўчанка з угандыйцамі. Фота: softpower.ug

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула