У трэцюю гадавіну вайны ў Кіеў прыехала кіраўніцтва ЕС
Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і старшыня Еўрарады Антоніу Кошта прыбылі ў Кіеў раніцай 24 лютага.
Фота з інстаграма Антоніу да Кошты
Кошта запосціў фота з Кіеўскага чыгуначнага вакзала разам з Урсулай фон дэр Ляен.
«У 3-ю гадавіну жорсткага ўварвання Расіі Еўропа ў Кіеве. Мы сёння ў Кіеве, бо Украіна — гэта Еўропа. У гэтай барацьбе за выжыванне на коне не толькі лёс Украіны. Гэта лёс Еўропы», — напісала фон дэр Ляен.