Мінчанка разбіла шкло ў чужым аўтамабілі. Што адказаў суд?
Пра здарэнне ў горадзе распавялі «Минск-Новости» са спасылкай на пракуратуру.
52-гадовая мінчанка разбіла шкло ў аўтамабілі BMW у двары па вуліцы Чкалава.
Для таго, каб пашкодзіць машыну, жанчына выкарыстала частку тратуарнай пліткі і, лаючыся, кінула яе на аўто. Прычыны для хуліганства ў яе не было, сцвярджае пракуратура.
Усе дзеянні гараджанкі трапілі на камеру відэаназірання.
Суд прызнаў яе вінаватай у хуліганстве (частка 1 арт. 399 КК) і прыгаварыў да аднаго месяцу арышту. Таксама яе накіравалі на прымусовае лячэнне ад алкагалізму.