БЕЛ Ł РУС

Кропка ў справе з пітонамі. У Брэсце судзілі кіроўцу аўтобуса, які вазіў у Беларусь змей

24.02.2025 / 17:04

Nashaniva.com

Судовае пасяджэнне па справе паляка, які вазіў пітонаў у Беларусь, прайшло ў Маскоўскім судзе Брэста.

У Беларусь пітонаў спрабавалі правезці двойчы — восенню мінулага года і ў лютым гэтага.

Напачатку лютага кіроўца аўтобуса «Варшава-Мінск», які апынуўся палякам, схаваў пад лядоўняй 15 пітонаў у пластыкавых кантэйнерах. Тады на мытні змей знайшлі – і перадалі ў заапарк. 

Кіроўцу аўтобуса абвінавацілі ў перавозцы тавараў, якія трэба дэклараваць, без дэкларацыі (частка 2 арт. 15.1 КаАП).

Сёння па яго справе прайшло судовае пасяджэнне. Маскоўскі суд Брэста прыгаварыў паляка да штрафу ў 25 базавых велічынь (1050 рублёў).

У 2024 годзе пітонаў знайшлі ў тым жа рэйсавым аўтобусе, але схаваныя яны былі пад лесвіцай. Як і цяпер, змей тады перадалі ў заапарк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула