БЕЛ Ł РУС

У Мінску з-за адсутнасці напружання быў спынены рух некаторых трамваяў і тралейбусаў

25.02.2025 / 9:9

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў паўночнай частцы горада сёння раніцай, паведамляе Мінсктранс.

Ілюстрацыйнае фота

Гаворка ідзе аб трамвайных маршрутах №1, 5, 6, 11 у абодвух напрамках і тралейбусных маршрутах № 29, 37, 38, 46, 53, 61.

Напружанне адсутнічае на вуліцах Філімонава, Талбухіна, Кузьмы Чорнага, Мірашнічэнкі, Каліноўскага, Лагойскім тракце.

Адключылася таксама падача водазабеспячэння.

Пазней Мінскэнерга паведаміла, што ў 9:29, дзякуючы працы шасці аварыйных брыгад, працу электрасеткі наладзілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула