БЕЛ Ł РУС

У Мінску ў выніку знікнення электрычнасці адбыўся збой у падачы вады

25.02.2025 / 9:44

Nashaniva.com

Мінскводаканал паведамляе, што сёння раніцай у сувязі з адключэннем электраэнергіі ў Мінскіх кабельных сетках адбылося спыненне помпавага абсталявання водазабору №5 «Бараўляны».

Гэта выклікала зніжэнне ціску ў водаправоднай сетцы ў квартале вуліц Мірашнічэнкі — Сядых — Лагойскі тракт — Гамарніка — Каліноўскага — Цікоцкага — Карбышава.

Магчыма пагаршэнне якасці вады ў гэтым раёне.

Мінскводаканал накіраваў брыгады для правядзення работ, накіраваных на ліквідацыю магчымых наступстваў.

Чытайце таксама:

У Мінску з-за адсутнасці напружання спынены рух некаторых трамваяў і тралейбусаў

Каментары да артыкула