БЕЛ Ł РУС

Група літоўцаў прапануе забараніць беларусам выкарыстоўваць герб «Пагоня»

25.02.2025 / 17:2

Nashaniva.com

Ліст да прэзідэнта Літвы, МЗС і Сейма падпісалі каля 70 чалавек, але сярод іх мала ўплывовых персон.

Аўтары ліста заклікаюць забараніць выкарыстанне сімвала Віціса або любых іншых літоўскіх сімвалаў як на пашпартах, прапанаваных офісам Ціханоўскай, так і ў іншай форме і афіцыйным кантэксце, піша LRT.

Па іх меркаванні, «нягледзячы на назву» літоўскі Віціс і беларуская «Пагоня» — адзін і той жа сімвал. Таксама яны спасылаюцца на наратывы «ліцвінізму» сярод дыяспары ў Літве.

Сярод 67 падпісантаў — тэлявядучы і актор Алгіс Раманаўскас, генеральны дырэктар Цэнтра даследавання генацыду і супраціву жыхароў Літвы, гісторык Арунас Бубніс, журналіст і прадпрымальнік Шарунас Ясюкявічус, кіраўнік грамадскай арганізацыі «Міжнародны фонд сяброў Украіны» Валдас Барткявічус.

@nashaniva Беларускі герб «Пагоня» хочуць забараніць у Літве #литва #vitis #пагоня #беларусы #политика #новости #беларусь ♬ i was only temporary - my head is empty

Актор Алгіс Раманаўскас — былы тэлявядучы LRT, якога выгналі з тэлеканала пасля таго, як ён прапанаваў расстрэльваць літоўцаў, якія слухаюць рускую музыку. У лютым 2024 года ў адным з інтэрв'ю ён заявіў, што «беларускай нацыі не існуе», а саміх беларусаў ён назваў «біямасай».

Уплывовых літоўскіх палітыкаў у спісе падпісантаў няма.

Асобна ў лісце згадваюцца Зянон Пазняк, Кацярына Ваданосава, Наталля Радзіна, Сяргей Каваленка, Валер Цапкала, Уладзімір Арлоў, Анатоль Тарас, Алесь Чайчыц, Сяргей Бульба. Яны, як пішуць актывісты, нібыта і распаўсюджваюць «ліцвінізм».

Чытайце таксама:

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню» 

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы

Пашпарты Новай Беларусі выдаваць не будуць, пакуль не праясніцца іх статус

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА

«Вельмі складана зразумець, што ёсць дзве праўды». Літоўскі гісторык пра «Пагоню» і спадчыну ВКЛ 

Каментары да артыкула