БЕЛ Ł РУС

Самалёт з Мінска ў Сочы быў накіраваны ў Тбілісі, а рэйс на Батумі ўвогуле адмянілі

25.02.2025 / 17:10

Nashaniva.com

На ўзбярэжжы Чорнага мора цяпер назіраюцца моцныя снегапады, з-за чаго ў авіякампаніі «Белавія» ўзнікаюць праблемы з рэйсамі ў тым кірунку, паведаміла яе прэс-служба.

Фота ілюстрацыйнае

Ранішні рэйс з Мінска ў Сочы да месца прызначэння не даляцеў, а вымушаны быў сесці на запасным аэрадроме ў Тбілісі. Толькі праз паўтары гадзіны ён зрабіў паўторную спробу, якая гэтым разам была ўдалай. 

У той жа час зваротны рэйс з Сочы ў Мінск, прызначаны на 12:30, усё яшчэ рыхтуецца да вылету. 

Рэйс з Мінска ў Батумі, запланаваны на 25 лютага ў 23:05, увогуле адменены з-за снегападу і моцнага бакавога ветру ў аэрапорце прызначэння. Пассажырам прапануюць перанесці вылет на 15:00 заўтра або вярнуць кошт квітка.

Снегапады ідуць і ў грузінскім Кутаісі, таму авіякампанія раіць сачыць за навінамі і раскладам рэйсаў.

Чытайце таксама:

Стала вядома новае месца працы касмічнай турысткі Марыны Васілеўскай

У рухавік самалёта «Белавія» пры пасадцы ў Брэсце трапіла птушка

«Белавія» запусціць рэйс з Магілёва ў Маскву

Каментары да артыкула