БЕЛ Ł РУС

У Мінску 9 мая збіраюцца правесці маштабны вайсковы парад

25.02.2025 / 17:56

Nashaniva.com

У мерапрыемстве плануецца ўдзел 24 парадных разлікаў і паветраных суднаў, расказаў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце генерал-маёр Леанід Касінскі.

Фота ілюстрацыйнае

Вайсковы парад да 80-й гадавіны перамогі над нацысцкай Германіяй будзе тэматычна складацца з гістарычнай і сучаснай частак.

«Гістарычная частка будзе ўключаць у сябе праходжанне рознай рэтратэхнікі і парадных разлікаў у форме з узбраеннем ваенных гадоў. Па сутнасці, гістарычная частка будзе пабудаваная на асобных элементах парада Перамогі 1945 года ў Маскве. У складзе механізаванай калоны пройдуць легендарныя танкі Т-34. Упершыню на парадзе будуць прадстаўленыя знакамітыя тачанкі з кулямётамі», — удакладніў Касінскі.

Таксама ў парадзе будзе ўдзельнічаць сучасная тэхніка беларускай арміі: пачынаючы ад браняванай і заканчваючы ўзорамі тэхнікі сувязі і радыёэлектроннай барацьбы.

На парад у Мінску запрошаныя вайскоўцы з Расіі і Кітая, а таксама групы з дзяржаўнымі сцягамі краін СНД.

Чытайце таксама:

Ідэолаг Мінабароны Беларусі распаўсюджвае старыя фэйкі пра паходжанне еўрапейскіх чыноўнікаў ад гітлераўцаў

Ідэолаг Мінабароны: Прыцягненне расійскіх інструктараў ва Узброеныя сілы РБ паказвае сваю эфектыўнасць

Трамп не паляціць на парад 9 Мая ў Маскву

Каментары да артыкула