БЕЛ Ł РУС

Праводзяцца вялікія перамяшчэнні войскаў па Беларусі

25.02.2025 / 21:20

Nashaniva.com

У Беларусі фарміруюцца вайсковыя эшалоны, што можа сведчыць пра маштабныя вайсковыя перавозкі, заўважыла «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі». 

Фота ілюстрацыйнае

З 3 лютага 2025 года праводзіцца праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі, у межах якой выкарыстоўваецца чыгуначны транспарт для перавозкі войскаў, тэхнікі і боепрыпасаў.

З 18 лютага на станцыі Багатырова (Мінская вобласць) пачалі адбор пасажырскіх і грузавых вагонаў на замову Міністэрства абароны. Падрыхтавана 48 пасажырскіх вагонаў, якія накіроўваюцца да буйных вайсковых часцей у розных гарадах краіны: Мінск (Азерышча), Барысаў, Заслонава, Ласосна, Слонім. Вагоны пераважна ў нездавальняючым стане, але прыдатныя для перавозкі.

Стандартны вайсковы эшалон уключае 2-3 пасажырскія вагоны, 10-20 платформаў з тэхнікай і 3-5 крытых вагонаў з боепрыпасамі. Агульная колькасць сфармаваных эшалонаў можа дасягаць 16.

Частка вагонаў ужо вярнулася пасля перавозак, але працэс працягваецца. Павышаны ўзровень сакрэтнасці можа сведчыць пра значнасць аперацыі.

Чытайце таксама:

Стала вядома, калі ў Беларусі правядуць вучэнні «Захад-2025»

Зяленскі: Пуцін разглядае Беларусь як рэгіён Расіі

Пад Мазыром збудавалі дзясяткі агнявых пунктаў

Каментары да артыкула