БЕЛ Ł РУС

Маладых інсультаў стала больш: мінскія дактары расказалі пра 15-гадовую пацыентку

25.02.2025 / 23:34

Nashaniva.com

Колькасць пацыентаў, якія перанеслі інсульт ва ўзросце да 45 гадоў, за апошнія гады павялічылася. Пра гэта расказалі медыкі ў рамках прэс-канферэнцыі, якая прайшла сёння ў Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі.

Фота ілюстрацыйнае

За апошнія 10 гадоў доля маладых пацыентаў вырасла на 1%. Штогод у Беларусі рэгіструюць каля 40 тысяч выпадкаў інсульту. Толькі траціна пацыентаў звяртаюцца па дапамогу своечасова.

Пры гэтым, адзначылі спецыялісты, інсульты здараюцца нават у дзяцей, хоць і вельмі рэдка. За апошнія тры гады ў цэнтр штогод паступаюць па некалькі чалавек ва ўзросце да 18 гадоў.

Адной з іх стала 15-гадовая дзяўчына — яна паступіла з парушэннем маўлення і слабасцю ў правай руцэ і назе, на вачах медыкаў сімптомы ўзмацняліся. Дактары своечасова аказалі ёй дапамогу, цяпер пацыентка цалкам здаровая і працягнула вучобу ў школе.

Чытайце таксама:

Араматычныя свечкі такія ж шкодныя, як выхлапныя газы аўтамабіляў

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу

Малако значна павялічвае рызыку раку прастаты. А кефір і некаторыя іншыя малочныя прадукты — не

Малако: піць дзеля здароўя ці адмовіцца з-за шкоды? Навукоўцы даюць адказ

Каментары да артыкула