БЕЛ Ł РУС

«Куды глядзіць падатковая?» Фермер у Мінску прадае свініну па 80 рублёў — карыстальнікі ў шоку

26.02.2025 / 11:25

Nashaniva.com

Беларускі фермер прадае свініну па 80 рублёў. «Усяго толькі па 80 рублёў», — удакладняе ён у відэа. У каментарах людзі не шкадуюць эмоцый. 

«Вось такая ў мяне шыя сыравэнджаная, гэта далікатэс. Кілаграм усяго толькі 80 рублёў», — кажа фермер на відэа ў тыктоку, якое заўважыў blizko.by. Прадукт сапраўды выглядае апетытна, але цана гучыць неверагодна. 

@antonenko_ferma.1 #минск #фермер #беларусь #тикток ♬ оригинальный звук - antonenko_ferma.1

«Куды глядзіць падатковая? Цана такой шыі ў магазіне максімум 35 рублёў».

«Гэта, мусіць, яго асабістая шыя». 

«Я за 80 рублёў куплю сабе і шыі, і рыбы чырвонай».

«Як ён прадае па такой цане, у яго павінен быць павільён прэміум класа, а ён павінен стаяць у гарнітуры з бабачкай». 

«Гэта колькі трэба працаваць, каб набыць гэтую шыю». 

«Кашмар, а не кошты. 80 рублёў. Чым ён яе вэндзіць за такія грошы. Цана яе 25-30 рублёў».

«Не цісне вам за 80 рублёў?»

«Чаму так танна??? Па 800 рублёў за кг прадавайце», — пішуць у каментарах. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула