БЕЛ Ł РУС

Мінчукі скардзяцца на белы налёт на машынах і абутку

26.02.2025 / 12:56

Nashaniva.com

Мінчукі сталі актыўна скардзіцца на белы налёт. Кіроўцы перажываюць за кузавы сваіх аўтамабіляў, пешаходы — за стан абутку, піша Onliner.by.

— Чаму гэтай зімой так шмат рэагентаў на вуліцы: ходніках і праезнай частцы? Сто метраў па праспекце — і абутак увесь у белым пыле, — звярнулася адна жанчына.

— Соль — велізарная праблема гэтага сезону. У нас тыдзень мыйка дыміцца проста ад колькасці людзей і аб'ёму працы. Мне здаецца, такога тыдня ў нас не было дагэтуль ніколі. 180 званкоў у дзень мінімум, мы лічылі, — кажа Аляксандр, які прадстаўляе дэтэйлінг-студыю Aqualab. 

Зразумела, чаго асцерагаюцца аўтамабілісты: таго, што соль можа негатыўна адбіцца на стане кузава іх аўто. Тыя ж страхі ў пешаходаў адносна зімовага абутку.

— Дарогі пры гэтым цалкам сухія. Настолькі ўся соль ператварылася ў дробны пыл, што нават відаць, як яна ўздымаецца воблакам, варта якой-небудзь машыне праехаць па вуліцы. Прычым, на мой погляд, менавіта з-за таго, што вільготнасць нізкая, соль гэтая — фактычна сухі пыл, шкода ад яе для кузава аўтамабіля не такая і вялікія, уздзеянне не такое агрэсіўнае, як калі б гэта быў вось гэты вадкі саляны раствор з солі і расталага снегу, які ліпне да машын на дарозе. 

Якая выснова? Панікаваць не трэба. Але мыць машыну трэба, каб соль не знаходзілася на кузаве доўгі час. Прычым лепш надаць гэтаму значную ўвагу, каб дакладна вымыць соль з усіх шчылін, стыкаў і дробных дэталяў.

— І для таго, каб дакладна добра соль вымыць адусюль, неабходна некалькі этапаў мыйкі. Адзін раз за зіму заехаць на мыйку самаабслугоўвання будзе відавочна недастаткова, — кажа суразмоўца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула